Экіпаж камбайнераў Слуцкага раёна намалаціў 200 тысяч тон збожжа

6 августа 2013
Каб дабіцца такога поспеху, сямейны экіпаж працуе па 12-16 гадзін за суткі. Дзякуючы такім працаўнікам у Слуцкім раёне ўжо ўбрана 70% плошчаў. Рэгіянальнымі лідарамі лічацца Старадарожскі і Любанскі раёны. Яны ўжо перайшлі экватар уборачнай.

Дарэчы, лідар па краіне ва ўборачнай па-ранейшаму сталічны рэгіён. Яму да мільёну не хапае ўсяго 70 тысяч тон. Другі радок займае Магілёўская вобласць. Яна ўпершыню абагнала паўднёвыя рэгіёны. Намалот па краіне на сёння складае 4 мільёны 300 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 33,5 ц/га.