Да канца года Беларусь створыць сваю партовую магутнасць на паўночным захадзе Расіі

11 августа 2022

Беларусь прыняла рашэнне па стварэнні партовай магутнасці на паўночным захадзе Расіі. Будаўніцтва ўласнай інфраструктуры абмеркавалі сёння ў Палацы Незалежнасці.

Стварэнне беларускіх партовых магутнасцяў абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці

Менавіта марская лагістыка зараз слабае звяно ў ланцужку экспартных паставак. У адны парты беларускія грузы не пускаюць, парушаючы ўсе міжнародныя правы і дамоўленасці, у другіх не хапае магутнасцяў. Зараз перавалку грузаў Беларусь ажыццяўляе праз расійскія тэрміналы. Прэзідэнт раней даручаў ураду пралічыць усе варыянты, дзе яшчэ выгадна пабудаваць свае выхады да мора. Прычым хутка і з мінімальнымі стратамі. Расія адчыніла для нас дзверы, гэта добры шанц для Беларусі.

Сёння кожную прапанову ўрада разгледзелі ў дэталях. Па адной рашэнне прынятае. Гэта паўночна-заходні рэгіён Расіі. Праект рэалізуюць да канца года. Іншыя варыянты патрабуюць больш глыбокай прапрацоўкі. Беларусь зараз супрацоўнічае з дзевяццю расійскімі партамі на розных марах. Па выніках паўгода мы дадаткова далі каля 2 мільёнаў тон розных грузаў. Для рэспублікі дзейнічаюць асаблівыя тарыфы, узаемавыгадныя для абодвюх бакоў.

Беларусь распрацуе контрмеры на незаконныя санкцыі

Насуперак разумнаму сэнсу Літва перакрыла транзіт нашым грузам і яшчэ фактычна забрала ўласнасць беларускага прадпрыемства. Нагадаем, Беларуськалій з 2013 года з'яўляецца ўласнікам 30 % акцый тэрмінала ў Клайпедзе. Прэзідэнт даручыў адказаць на гэтае беззаконне.

Так, на агрэсіўныя дзеянні эканамічнага толку з боку недружалюбных краін Беларусь збіраецца адказаць адпаведна, па выніках нарады паведаміў журналістам кіраўнік урада.

Раман Галоўчанка запэўніў, што ніякіх агрэсіўных дзеянняў з беларускага боку не будзе: "Мы настроены і з усіх пляцовак гаворым, што хочам наладжваць цывілізаваныя гандлёвыя, камерцыйныя адносіны. Але калі ў дачыненні да нас прымяняюць агрэсіўныя дзеянні эканамічнага толку, вядома ж, мы маўчаць не будзем. Як мінімум гэта будуць сіметрычныя рашэнні. Але да апошняга будзем заклікаць да голасу розуму, калі яго хтосьці пачуе".

Фактычна нам перашкаджаюць рэалізоўваць свае камерцыйныя інтарэсы. Па словах Рамана Галоўчанкі, беларускі бок ужо пачаў прэтэнзійную работу.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя