Сёння спікер Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся са старшынёй Народнай cкупшчыны Сербіі. Візіт Маі Гойкавіч адкрые новы этап у развіцці кантактаў паміж парламентамі дзвюх краін. У 2009 годзе ўрады Беларусі і Сербіі падпісалі пагадненне аб свабодным гандлі.
У выніку за 5 гадоў тавараабарот павялічыўся ў 4,5 раза. Мы пастаўляем у Сербію нафтапрадукты, звадкаваны газ, калійныя ўгнаенні, трактары, халадзільнікі, пральныя машыны. Як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, краінам трэба ўзмацняць кантакты паміж прамысловымі прадпрыемствамі. Сербія не толькі надзейны партнёр Беларусі, але і свайго роду мост паміж ЕАЭС і ЕС.













