Дні Гродзенскай вобласці адкрыліся на ВДНГ у Маскве

6 марта 2024

Узаемадзеянне ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, спорце, турызме і маладзёжнай палітыцы - Гродзенская вобласць падпісала некалькі пагадненняў аб супрацоўніцтве з расійскімі рэгіёнамі. Патэнцыял Гродзеншчына дэманструе гэтымі днямі на ВДНГ у Маскве. Вобласць мяжуе з Літвой і Польшчай, і, нягледзячы на іх недружалюбныя паводзіны ў дачыненні да нашай краіны, мы заўсёды застаёмся адкрытымі. Дні Гродзенскай вобласці адкрываюць новыя магчымасці саюзнага супрацоўніцтва.

У беларускім павільёне на ВДНГ - складаная тэхніка расфарбоўкі велікодных яйкаў і пляцення кошыкаў з лазы. Таксама эксклюзіўныя вырабы знакамітага і адзінага ў Беларусі шклозавода "Нёман". Акрамя таго, расіянам, у якіх сёння наша краіна ўваходзіць у топ краін для адпачынку, цікава даведацца аб гісторыі Аўгустоўскага канала.