Для маніторынгу сельгазарганізацый у Беларусі створана рабочая група

4 апреля 2018

Праверкі пачнуцца ўжо заўтра: вывучаць сітуацыю ў АПК будуць прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, Генпракуратуры, МУС і Следчага камітэта. Асноўны акцэнт на праблемных пытаннях, якія агучыў Прэзідэнт напярэдадні на нарадзе аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны. Гэта падрыхтоўка да пасяўной, эфектыўнае выкарыстанне матэрыяльна-тэхнічнай базы гаспадарак, навядзенне парадку на зямлі, недапушчэнне фактаў прыпісак, своечасовая выплата заработнай платы.