Дзелавы клуб Францыя - Беларусь

5 февраля 2014
Блізкасць - абмен - эфектыўнасць. Пад такім дэвізам вырашылі аб'яднацца бізнесмены Беларусі і Францыі. Пошук пастаўшчыкоў, фундатараў і прамысловых партнёраў - узаемная цікавасць прывяла да ідэі стварэння Дзелавога клуба Францыя - Беларусь.

Што абяцае адносінам дзвюх краін новая структура - даведаўся Андрэй Лапцёнак.

Фармат дзелавой сустрэчы арганізатарамі быў выбраны невыпадкова. Больш за паўсотню прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання і дзелавых колаў Беларусі і Францыі мелі магчымасць пазнаёміцца і прэзентаваць сябе, сваё прадпрыемства. Акрамя таго, тут была дыпламатычная падтрымка. Паслы дзвюх краін, прадстаўнікі франка-расійскай гандлёва-прамысловай палаты і нават дэпутат французскага парламента. Як заўважыў потым, выступаючы перад тымі, хто сабраўся, беларускі пасол у Францыі Павел Латушка, у знешняй палітыцы і Беларусі, і Францыі як раз эканамічная дыпламатыя галоўны прыярытэт.

Павел Латушка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі: Менавіта на гэтым скрыжаванні я перакананы, мы можам, знайсці ўзаемныя карысныя вынікі і значна павялічыць гандлёвы абарот паміж Беларуссю и Францыяй. Для гэтага неабходна знайсці новыя інструменты, якія будуць спрыяць гандлёваму эканамічнаму супрацоўніцтву паміж дзвюма краінамі.

Такія інструменты знойдзеныя, лічыць кіраўнік уласнай міжнароднай кампаніі, а зараз і прэзідэнт дзелавога клуба Патрык Бурдон. Грамадзянін Францыі, але амаль беларус, паколькі 20 гадоў жыве ў нашай краіне, месье Бурдон дасканала вывучыў магчымасці бізнесу дзвюх краін і не сумняваецца, што ў ідэі клуба - узаемная цікавасць.

Патрык Бурдон, прэзідэнт Дзелавога клуба Францыя-Беларусь: Ідэя адкрыцця такога клуба прыйшла да мяне ў выніку шматлікіх зваротаў бізнесменаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў Беларусі і Францыі, якія зацікаўленыя ў рынках адна адной.

600 млн. ад узаемнага гандлю. За апошні год дадатак да абароту 15% - рост відавочны, але рэзервы значныя. Напрыклад, у развіцці міжрэгіянальных праектаў. Вялікая прэзентацыя магчымасцяў беларускай эканомікі і прадпрыемстваў ужо прайшла ў Парыжы, на чарзе Тулуза, Ліль, Клермон-Феран і Бардо. Кантакты на ўзроўні рэгіёнаў дазволяць у перспектыве хутчэй ствараць тавараправодныя сеткі.

У адкрыцці клуба ў Мінску прынялі ўдзел кіраўнікі прадстаўніцтваў буйных французскіх кампаній у Маскве. Альстом, Наватэль, Іў Рашэ, Сітраен, Пежо. Гучала, што ў беларускім рынку зацікаўлены і знакаміты Ашан - адзін з найбуйнейшых у свеце аператараў рознічных сетак.

Эрык Гальядо, віцэ-дырэктар Дзелавога клуба Францыя - Беларусь: У іх ёсць вялікі поспех у Расіі, яны здзейснілі сапраўдныя подзвігі, па-мойму, і ёсць магчымасці адчыняць гіпермаркеты, як у Расіі.
Характэрна, што Дзелавы клуб стане першай арганізацыяй, якая паспрабуе аб'яднаць дзелавыя колы Беларусі і Францыі і будзе нейкай такой пляцоўкай для наладжвання прамых кантактаў прадпрыемстваў дзвюх краін.