Узровень пажарнай небяспекі чырвоны. Белгідрамет папярэджвае: надзвычайная ступень чакаецца з 16 па 18 чэрвеня на большай частцы Мінскай вобласці, а таксама месцамі па Віцебскай і Магілёўскай. Папярэджанне датычыцца і сталіцы. У нядзелю ў гэтых жа рэгіёнах магчымыя невялікія дажджы.
Тэмпература будзе ад 25 да 30 цяпла. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у большасці раёнаў Беларусі. Мінлясгас трымае сітуацыю на кантролі. Кожны буйны выпадак узгарання разбіраюць дэталёва і з выездам на месца.













