Дэлегацыя Стаўрапольскага края зацікавілася пастаўкамі камунальных машын МТЗ

8 ноября 2023

Адразу пасля перамоў на вышэйшым узроўні госці адправіліся на Мінскі трактарны завод.  Там азнаёміліся з усёй лінейкай тэхнікі і яе навінкамі. Таксама на галоўным зборачным канвееры гасцям паказалі, як з нуля збіраюць беларускі трактар. Дэлегацыя выявіла цікавасць да паставак камунальных машын. Паводле слоў расійскіх партнёраў, такая кааперацыя дазволіць забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт.

У Стаўрапалі функцыянуе гандлёвы дом холдынга. Беларускі бок гатовы прапанаваць варыянты, улічваючы ўсе пажаданні заказчыка.