Чыжоўка-Арэна будзе прымаць матчы другога тура другога адборачнага цыкла чэмпіянату Еўропы па валейболе

30 мая 2014
Чыжоўка-Арэна на працягу трох дзён будзе прымаць матчы другога тура другога адборачнага цыкла чэмпіянату Еўропы па валейболе. Гэты турнір пройдзе ў кастрычніку 2015 года ў Балгарыі і Італіі. Па выніка гэтага ўік-энда зборная Беларусі можа забяспечыць сабе месца на Еўра, пакуль наша каманда ідзе першай у квартэце. Сёння ў 19 гадзін гуляем супраць Швецыі.