Дэлегацыя з Ташкента наведала "Белкамунмаш"

16 апреля 2019

Сталіцы плануюць пашырыць гандлёва-эканамічныя, сацыяльныя і культурныя адносіны. Пра гэта заявілі ў  гарадской  ратушы, дзе адбылося падпісанне адпаведнага пагаднення. 

Па выніках мінулага года тавараабарот паміж Ташкентам і Беларуссю вырас да 86 мільёнаў долараў. У сталіцы Узбекістана працуюць 32 прадпрыемствы з беларускім капіталам, прадукцыя якіх карыстаецца попытам на рынку Цэнтральнай Азіі. Напярэдадні адбылася і прэзентацыя знакавага для Узбекістана праекта. Гэта комплекс "Ташкент Сіці", а таксама знаёмства з турыстычным патэнцыялам горада.

І сёння ж дэлегацыя з Ташкента наведала "Белкамунмаш". Госці ўбачылі, як збіраюць электробусы і праехалі на адным з іх. Як расказалі на прадпрыемстве,   хутка электробус адправіцца ў Ташкент для тэставых выпрабаванняў. У перспектыве горад плануе закупіць партыю такіх машын.

Віталь Шкуратаў, начальнік упраўлення продажу ў краіны СНД ААТ  "Белкамунмаш": "Першую адзінку мы з імі ўзгадняем для правядзення доследнай  эксплуатацыі. Па спецыфіцы, гэта цёплы рэгіён, таму салон будзе абавязкова абсталяваны кандыцыянерам. Нашы партнёры з Ташкента рыхтуюць пляцоўку для падключэння  зараднай станцыі, узгадняюць маршрут".

Дэлегацыя з Ташкента будзе знаходзіцца ў Мінску да 18 красавіка. У гэтыя дні узбекскія спецыялісты наведваюць прадпрыемствы і арганізацыі, сярод якіх Белкамунмаш, Мінскі гарадскі тэхнапарк і іншыя.