Дэкарыруюць узорамі і футрам - як на фабрыцы ў Смілавічах вырабляюць аўтэнтычны абутак

20 декабря 2023

Адзіная ў Беларусі фабрыка па выторчасці валёнак вось ужо 95 гадоў стварае аўтэнтычны абутак.

На прадпрыемстве адбываецца поўны тэхналагічны цыкл - ад ачысткі да валення. Сыравіну апрацоўваюць механічным спосабам, а затым уручную пераўтвараюць у аб'ёмныя пары. Ёсць мадэлі для носкі нават у адлігу, летнюю спёку і ў мінус 40 градусаў. Сёлета для гандлёвых цэнтраў Беларусі і замежжа падрыхтавалі новую калекцыю ў 30 тыс. пар.

"Славянка" і "Мінчанка" прапануюць эка-абутак для гурманаў у 15 варыянтах. Лямцавыя пары дэкарыруюць узорамі, гузікамі і футрам, а яшчэ распісваюць, як холст мастацкімі фарбамі.