Грыбныя градкі ў былых ваенных ангарах пад Лідай

10 октября 2016

Былыя ваенныя ангары пад Лідай сталі бізнес-плантацыяй і цэнтрам прадпрымальніцкай ініцыятывы. На пяці тысячах квадратных метраў мясцовы бізнесмен разбіў грыбныя градкі і прывучае беларусаў да карыснай і пажыўнай вёшанкі. Ураджай тут збіраюць кожны дзень і круглы год. Як стваралася адна з найбуйнейшых у краіне грыбных ферм? Аб рабочай бізнес-мадэлі рэпартаж Дзмітрыя Смірнова.

Рэгіянальная лагістычная сетка, экспарт на расійскія прылаўкі - усё пачынаецца з гэтых крыху змрочных ангараў былой ваеннай базы пад Лідай. Вёшанка расце на вертыкальных градках 10-15 дзён і ў гэты час не вельмі любіць яркае святло. Садзяць грыб амаль як пшаніцу - зернем. Разрастаючыся, грыбніца ператварае цёмныя мяшкі з кампостам у белы колер грыбнога ўраджаю.

Віктар - дырэктар, бадай, самага грыбнога прадпрыемства Беларусі - пачынаў сваю справу ў літаральным сэнсе з пянька. Першую вёшанку пасадзіў на пні ў сябе на дачы з цікаўнасці. Асабіста распрацаваў склад пажыўнага асяроддзя для грыбніцы. Сёння прызнаецца: рызыка няўдачы праследуе кожнага бізнесмена.

Раней не атрымлівалася. Сёння на тэрыторыі 5 тысяч квадратных метраў увесь цыкл вытворчасці. Тут грыбы спеюць. У суседнім ангары іх перапрацоўваюць, пакуюць і рыхтуюць да адпраўкі ў гандлёвую сетку.

Вёшанка расце вельмі хутка і (што немалаважна для бізнесу) яе атрымлівацца шмат. За месяц з гэтых градак збіраюць каля 10 тон ураджаю.

Лагістыку на прадпрыемстве арганізавалі па ўзоры росту сапраўднай грыбніцы: дзе больш зручна і пажыўных рэчываў больш, туды і прадукт.

Былы ваенны гарадок ля Ліды сёння цэнтр прадпрымальніцкай ініцыятывы. Вялізная тэрыторыя занятая некалькімі вытворчымі праектамі. Што адметна - прыбытковымі.

Пры нізкім сабекошце і прымальнай рэнтабельнасці грыб вёшанка па-ранейшаму адкрытаая бізнес-ніша. Канкурэнцыя не толькі ў айчынным, але і ў расійскім сегменце невялікая. Склаўшы разам прыбытковасць ад грыбоў і прадпрымальніцкую ідэю, атрымліваем цалкам рабочую бізнес-мадэль.