Вялікая эканамічная размова сёння праходзіць у беларускай сталіцы

23 октября 2015

На парадку дня - рэсурсы для далейшага эканамічнага росту краіны і ацэнка магчымасцяў структурных рэформаў. Як адзначылі эксперты, сёлета Беларусь дабілася аднаго з лепшых вынікаў - збалансаванасці плацежнага балансу ў сваёй гісторыі. Гэта дазваляе забяспечыць стабільнасць на макраўзроўні і запусціць эканамічны рост. Паступальны рух да рэформаў і поспехі Беларусі ва ўмовах нестабільнай сусветнай кан'юнктуры адзначылі на форуме і міжнародныя эксперты.

Ігар Манцураў, дырэктар НДЭІ Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны:

"За гэты час Украіна ў 4 разы знізіла ўдзельную вагу сваёй эканомікі ў агульнасусветным аб'ёме вытворчасці, у той час як Беларусь павысіла ў 2 разы. Гэта як раз вынік таго, што Беларусь вельмі акуратна падыходзіць да рэфармавання і не страчвае кантроль над развіццём галін, над развіццём вядучых прадпрыемстваў".

Адным з галоўных фактараў росту беларускай эканомікі ў перспектыве эксперты назвалі арыентацыю на экспарт. Таксама ў наступным годзе Беларусь разлічвае забяспечыць бездэфіцытны плацежны баланс.