Беларуска-польскі эканамічны форум Добрасуседства

2 октября 2014

Новыя правілы і ўмовы працы ў двух саюзах - Еўрапейскага і Еўразійскага - абмяркоўваюць гэтымі днямі ў Брэсце. Тут праходзіць найбуйнейшы беларуска-польскі эканамічны форум Добрасуседства. Бізнесмены, эканамісты, афіцыйныя асобы абмяркоўваюць два галоўныя пытанні: тэхнічную і прававую інфраструктуру на беларуска-польскай мяжы, а таксама развіццё бізнесу на тэрыторыі ЕС і ЕўррАзЭС.


Вячаслаў Рэут, першы намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: Задача форуму - узнімаць тыя пытанні, якія перашкаджаюць развіццю ўзаемнага гандлю паміж Еўразійскім саюзам і ЕС. І мы будзем рыхтаваць свае прапановы ва ўрад Рэспублікі Беларусь. Я думаю, польскі бок таксама ўлічыць тыя пажаданні, якія бізнесмены выкажуць сёння-заўтра на гэтых мерапрыемствах.


Сёння пройдзе кантактна-кааперацыйная біржа паміж польскімі і беларускімі бізнесменамі. Дарэчы, за апошні год тавараабарот паміж нашымі краінамі вырас на 20%. Толькі ў Брэсцкай вобласці працуюць больш за 250 прадпрыемстваў з польскім капіталам.