Беларуска-ізраільскі аграпрамысловы тэхнапарк з'явіцца ў Віцебскай вобласці

9 октября 2013
Падрабязнасці праекта абмяркоўваліся сёння ледзь пазней, падчас наведвання ізраільскай дэлегацыяй нашага паўночнага рэгіёну. Пакет дакументаў па яго стварэнні ўжо падрыхтаваны і павінен быць разгледжаны ва ўрадзе найбліжэйшым часам. Парк плануецца размясціць на тэрыторыі двух раёнаў Віцебскай вобласці - Аршанскага і Талачынскага. Яго агульная плошча складзе 53 тысячы гектараў.

На тэрыторыі парка размесцяцца жывёлагадоўчыя комплексы з выкарыстаннем апошніх біяраспрацовак, а таксама малочна-таварныя фермы і эксперыментальныя базы па гадоўлі рыбы і пчол. Для рэалізацыі праекта ў найбліжэйшыя 5 гадоў плануецца прыцягнуць 2,5 мільярда долараў.