Новую гасцініцу эканом-класа сёння адкрылі ў сталіцы

27 декабря 2013

Будынак размяшчаецца ў спартыўным мікрараёне сталіцы каля пляцоўкі Мінск-Арэна. Да таго ж асноўны даход плануецца атрымліваць менавіта на прыёме спартыўных турыстаў. Надзея Сербіненка пабывала на адкрыцці.



Святочнае адкрыццё гасцініцы Спорттайм прайшло пад парывістым снежаньскім ветрам. Але ганаровых гасцей ад адміністрацыі Цэнтральнага раёна, дырэктара будаўнічай кампаніі і спецыялістаў Мінгарвыканкама ветранае надвор'е не збянтэжыла.


Адназоркавая гасцініца была здадзена ў вызначаны тэрмін. Усяго за адзін год сталічныя будаўнікі ўзвялі 9-павярховы будынак. Дарэчы, і падрыхтаваны персанал, і сціплыя, але камфортныя нумары ўжо цалкам гатовыя да прыёму першых наведвальнікаў. Засяленне спартсменаў, а гэта будзе асноўным кантынгентам гасцініцы, плануецца ўжо ў студзені.


Дзякуючы выгаднаму размяшчэнню, плануецца, што ў новай гасцініцы заўсёды будзе шмат наведвальнікаў. У ціхім раёне Вяснянка якраз знаходзіцца найбуйнейшы спартыўны аб'ект сталіцы - Мінск-Арэна.


Яшчэ адна тэндэнцыя ўсіх сучасных гатэляў - спецыяльны падыход да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гарадскія ўлады абяцаюць, што да чэмпіянату свету ў сталіцы павінна адкрыцца не менш за десяць новых гасцініц.