Беларуска-французскія эканамічныя адносіны абмяркуюць у Парыжы

17 октября 2014

Там знаходзіцца беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной. Сёння ў Гандлёва-прамысловай палаце Парыжа і рэгіёна Іль-дэ-Франс пройдзе прэзентацыя гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю.


Як чакаецца, падчас сустрэч абмяркуюць шырокі спектр пытанняў беларуска-французскіх адносін, у тым ліку, узаемадзеянне па лініі Мінск - Брусель.