Незаконны спосаб пазбегнуць самаізаляцыі пры пераездзе за мяжу

2 декабря 2020

А гэтая крымінальная справа звязана з падробкай дакументаў пры пераездзе за мяжу. Увечары 19 лістапада 37-гадовы брастаўчанін вяртаўся з Польшчы праз аўтадарожны пункт пропуску "Брэст". Каб пазбегнуць дзесяцідзённай самаізаляцыі, мужчына прад'явіў падробленае камандзіровачнае пасведчанне. Затрыманы прызнаўся, што запампаваў у інтэрнэце ўзор дакумента, затым стэлефанаваўся з сябрам і папрасіў на раздрукаваным бланку паставіць пячаці фірмы. У дачыненні парушальніка ўзбуджана крымінальнае справа. Аналагічны інцыдэнт адбыўся 1 снежня. Дзве жыхаркі Брэста таксама прад'явілі на мяжы падробленыя камандзіровачныя. З сабою ў брастаўчанак былі падробленыя пячаці расійскіх і польскіх арганізацый.