Беларускі аўтазавод павялічвае экспарт сваёй прадукцыі

11 июля 2018

Усяго з пачатку года прададзена больш за 600 машын у 27 краін свету. Асноўны знешні вектар продажу - Расія. Гэта 60 % паставак. Сфарміраваны партфель заказаў і для прамыслоўцаў Украіны - усяго на 40 мільёнаў долараў. У паўднёвай краіне-суседцы папулярныя мадэлі грузападымальнасцю 130 і 220 тон. Сярод новых экспартных напрамкаў БелАЗа - Філіпіны і Бангладэш.

Анатоль Трамбіцкі, намеснік начальніка маркетынг-цэнтра ААТ "БелАЗ - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-холдынг":  "Ва Узбекістан мы адгрузілі каля 90 машын. Там у нас буйны кантракт - на 230 машын. У нас на сёння практычна сфарміраваны партфель заказаў на тэхніку грузападымальнасцю ад 90 да 220 тон. Сёлета мы выходзім і на рынкі далёкага замежжа. Гэта Манголія. Упершыню сёлета адгрузілі ў Бангладэш тэхніку і на Філіпіны".

У цэлым жа па выніках гэтага года БелАЗ плануе павялічыць экспарт сваёй прадукцыі не менш чым на 12 %.