Беларускіх гатункаў яблыкаў на прылаўку стане больш

3 октября 2018

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапаноўвае павялічыць у сезон нормы максімум да 6 гатункаў з абавязковай наяўнасцю ў гандлёвай сетцы. Зараз адпаведная пастанова адпраўленая на ўзгадненне ўсім дзяржорганам. Сітуацыю з пастаўкамі яблыкаў у гандлёвыя сеткі разбіралі сёння за круглым сталом. Аргументы ва ўсіх свае: гандаль наракае на не заўсёды належную якасць тавару, а фермеры - на адсутнасць запыту ад сеткі і нізкія ўваходныя цэны. Рэгулятар, улічваючы цяперашні багаты ўраджай, вырашыў пайсці на такі крок.

Паміж тым, імпартных яблыкаў на паліцах магазінаў сёлета значна менш. Закупленая толькі трэць ад аб'ёму мінулага года. Экспарт жа застаецца прыкладна на тым жа ўзроўні.