Беларускія трактары могуць сысці з канвеера ў армянскім Гюмры

29 июня 2015

Магчымасць стварэння сумеснага прадпрыемства па зборцы сельгастэхнікі сёння на сустрэчы абмеркавалі спікер беларускага парламента і намеснік старшыні Нацыянальнага сходу Арменіі. Уладзімір Андрэйчанка і Эдуард Шармазанаў незадаволены лічбамі тавараабароту, ён, дарэчы, летась склаў 38,6 мільёна долараў. У аснове беларускага экспарту - традыцыйна трактары, шыны, вырабы з пластыку і дрэва, лекі, папера і малочныя прадукты. Арменія пастаўляе ў Беларусь нафтапрадукты, моцныя спіртныя напоі, джэм, кветкі, шклотару і легкавыя аўтамабілі. Асобная тэма не толькі дыскусій, але і рэальных дзеянняў - гуманітарная.

Віктар Гумінскі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы:

"Пытанне праробленай працы сумеснай па падрыхтоўцы і святкаванні 70-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У прыватнасці, па просьбе армянскага боку ў Брэсце 1 ліпеня мы адкрыем памятны знак, помнік, які называецца ў Арменіі хачкар, воінам-армянам, якія загінулі пры абароне Брэсцкай крэпасці".

Тэму гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння адразу прадоўжылі ў Савеце Рэспублікі. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што адна з галоўных задач сёння - зняць так званыя бар'еры, якія існуюць пакуль ва ўзаемным гандлі. На дадзены момант толькі каля 70 пазіцый па таварах рэгламентаваны дагаворам ЕурАзЭС. А як раз у гэтыя хвіліны ў Палаце прадстаўнікоў адкрываецца пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Беларусі і Арменіі. Дэталі гэтай сустрэчы глядзіце ў вячэрнім выпуску навін.