Беларускія спецыялісты пераадолелі адзін са складаных этапаў будаўніцтва

28 августа 2014

Беларускія спецыялісты пераадолелі адзін са складаных этапаў будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Завод будуецца на паўднёвым усходзе Туркменістана - на адным з найбагацейшых радовішчаў калійных солей. Працы па будаўніцтве вядуць беларусы, пры гэтым сутыкаючыся з шэрагам геалагічных асаблівасцяў мясцовасці. У прыватнасці, прыходзіцца абыходзіць падземныя воды, для чаго выкарыстоўваюць нават замаразку грунтоў. Але нават гэта не перашкаджае будаўнікам ісці па графіку.


Сяргей Шэмет, генеральны дырэктар ААТ Белгорхімпрам:


У дадзеным рэгіёне падобных камбінатаў не будавалася, камбінатаў па вытворчасці ўгнаенняў, калійных угнаенняў. У тым ліку мы, пэўна, у першую чаргу, разам з будаўніцтвам гэтага камбіната ствараем цэлую галіну ў нашай дружалюбнай краіне - Туркменістане. І гэты камбінат стане адным з самых буйных у паўднёва-ўсходняй частцы камбінатаў калійных угнаенняў.


Старт гэтаму праекту Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў асабіста ў 2009 годзе. Падчас афіцыйнага візіту ў Туркменістан у будучы падмурак калійнай рудні лідары абедзвюх дзяржаў заклалі капсулу. Кошт кантракта на будаўніцтва камбіната пад ключ складае мільярд долараў. Першую партыю руды прадпрыемства плануе атрымаць у сярэдзіне 2016 года.