Беларускія праекты змогуць праінвесціраваць з дапамогай Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый

24 октября 2018

Сёння беларускія сенатары ратыфікавалі артыкулы пагаднення. Дзякуючы гэтаму далучыцца да арганізацыі Мінск зможа да канца года. З прыцягненнем рэсурсаў банка ў першую чаргу падтрымаюць ініцыятывы праекта "Адзін пояс - адзін шлях". Яны могуць датычыцца стварэння або мадэрнізацыі транспартных калідораў, лагістычнай і энергетычнай інфраструктуры, вытворчага напрамку, у тым ліку на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".