Беларускія прадпрымальнікі змогуць прадаваць тавары без суправаджальных дакументаў

3 марта 2015

Але пры гэтым падатак для іх будзе павышаны. Гэтыя меры прадугледжаныя ў праекце новага ўказа для ІП. За рознічны гандаль таварамі без дакументаў прадугледжваецца выплата адзінага падатку з прымяненнем павышальнага каэфіцыента 2 і выплата падатку на дабаўленую вартасць у фіксаваных сумах у павялічаных памерах. Да афіцыйнага апублікавання ўказа прадпрымальнікі, якія ў сакавіку плануюць прадаваць тавары без дакументаў, абавязаныя спачатку падаць падатковую дэкларацыю па адзіным падатку і зрабіць выплату адзінага падатку і падатку на дабаўленую вартасць у фіксаванай суме. У прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах заявілі, што падпісанне ўказа запланаванае на найбліжэйшы час. Гэта будзе абсалютна новы прававы акт, у якім максімальна ўлічаць інтарэсы бізнесу. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя