Беларускія нафтавікі ўстанавілі рэкорд ва Украіне

13 июня 2019

Нашы спецыялісты ўпершыню прабурылі свідравіну  за тры з паловай месяцы. А гэта  ледзь ці не двухразовае апярэджанне графіка. Свідравіна № 72 Семірэнкаўскага газакандэнсатнага радовішча  глыбінёй амаль 5 з паловай кіламетраў.  

Дзяніс Вараб'ёў,  намеснік гендырэктара ВА "Беларуснафта": "Фактычна беспрэцэдэнтныя сёння тэрміны для гэтага рынку будаўніцтва гэтай свідравіны. Заслуга нашай кампаніі ў тым, што мы ўдзельнічалі ў перадпраектных рашэннях па дадзеным аб'екце. Дапамагалі заказчыку аптымізаваць працэс свідравання, весці працы ў паралельным рэжыме. І ў тандэме пад кіраўніцтвам падрадчыка гэта праца была выканана ў такія  кароткія тэрміны". 

Гэтая свідравіна стала  ўжо чацвёртай, якую беларускія спецыялісты  прабурылі на ўкраінскай зямлі.