Беларускія кампаніі праводзяць маштабную прэзентацыю на прэстыжным форуме ў Судане

24 января 2018

Павільён нашай краіны адкрыўся на Хартумскай міжнароднай выставе - яна ключавая ў Паўночна-Усходняй Афрыцы. Напярэдадні на берагах Ніла афіцыйна адкрыўся і павільён "Made in Belarus", экспазіцыю праводзіць прадпрыемства “Белінтэрэкспо”. Больш за 30 краін-экспанентаў. Чакаецца больш за 150 тысяч наведвальнікаў. Навінкі дэманструюць флагманы беларускага машынабудавання, абсталявання і прадуктаў харчавання. Акрамя таго, адбыўся суданска-беларускі бізнес форум. Дзелавыя перспектывы абмеркавалі і на пасяджэнні міжурадавай камісіі. Мінск і Хартум плануюць актывізаваць узаемадзеянне ў энергетыцы, геолагаразведцы, прамысловасці і будаўніцтве.