Беларускія кар'ерныя самазвалы будуць працаваць на Філіпінах

22 мая 2018

Беларускі аўтазавод адкрыў для сябе новы замежны рынак. 78-ай краінай, дзе будуць працаваць кар'ерныя самазвлы з Жодзіна, сталі Філіпіны. Гэтая азіяцкая дзяржава складаецца з сямі тысяч астравоў. Сюды адправяць 6 самазвалаў. Асаблівасці камплектацыі гэтай партыі БелАЗаў - трапічнае выкананне, павялічаная платформа, дадатковыя паліўныя фільтры. 55-тонныя машыны будуць задзейнічаны на перавозцы вапняку для цэментавага завода - аднаго з найбуйнейшых вытворцаў цэменту ў свеце.