Беларускія аграрыі ставяць новыя рэкорды

10 августа 2014
Больш 8 з паловай мільёнаў тон збожжа. Беларускія аграрыі ставяць новыя рэкорды. На 10 жніўня мінулага года было сабрана амаль на 3 мільёны тон хлеба менш. Ёсць імавернасць, што сёлета мільянерам стане і Віцебская вобласць. Там намалочана 936 тысяч тон новага ўраджаю, а ўбраць застаецца яшчэ 30% плошчаў. Практычна завяршылі ўборачную кампанію гомельскія і магілёўскія аграрыі, яны вядуць работы на апошніх гектарах. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне 39,6 цэнтнера з гектара. Завяршыць уборачную хлебаробы павінны да 15 жніўня.