Беларускія аграрыі пераадолелі трохмільённы рубеж

2 августа 2020
Зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраныя  больш чым на трэці плошчаў. Па тэмпах лідзіруе Гомельская вобласць - там засвоена 55% тэрыторый. Па намалоце - Брэсцкая, на яе рахунку 774 тысячы тон хлеба. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 38,4 цэнтнера з гектара. І гэты паказчык вышэйшы за леташні.

Нягледзячы на тое, што канец ліпеня выдаўся дажджлівым, у пачатку жніўня рэзка пахаладала, аграрыі падстройваюцца пад кліматычныя ўмовы так, каб выціснуць з палёў максімум. На дапамогу прыходзяць сучасная энерганасычаная тэхніка і новыя падыходы да захоўвання ўраджаю збожжа і сенажу.

Паралельна з уборкай збожжа ідзе нарыхтоўка кармоў для жывёл. У Мінскай вобласці шматлікія гаспадаркі пачалі ўжо трэці ўкос травы за сезон.