Беларуская спецтэхніка будзе пастаўляцца ў Архангельскую вобласць

30 марта 2015

Беларуская спецтэхніка будзе пастаўляцца ў Архангельскую вобласць і сёлета. Адпаведнае пагадненне наш урад падоўжыў з Ашчадбанкам Расіі. Пра гэта сёння заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Ігарам Арловым. Пры гэтым беларускія банкі гатовыя зніжаць працэнтныя стаўкі па крэдытах на набыццё тэхнікі. У нашай краіне па такой сістэме працуе ўжо сем банкаў. Таксама сёння парафіраваны праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Архангельскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.

Акрамя таго, сёння ж бакі падпісалі план мерапрыемстваў па развіцці гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж урадам Архангельскай вобласці і Мінаблвыканкамам на 2015-2016 гады.