Беларуская прадукцыя зноў з узнагародамі

10 февраля 2017

Поспехі айчынных вытворцаў адзначаны на найбуйнейшай міжнароднай выставе "ХарчЭкспа" ў Маскве. Адразу сем медалёў - у Мінскага завода вінаградных він.

Сёлета прадстаўнічы форум у расійскай сталіцы сабраў больш за дзве тысячы кампаній з пяці дзясяткаў краін. Беларускія напоі пакінулі ззаду канкурэнтаў з Грэцыі, Італіі, Арменіі і іншых краін. Мінскі завод вінаградных він, апроч залатых і сярэбраных узнагарод конкурсу, атрымаў таксама галоўны прыз "ХарчЭкспа" - залатую зорку.

Сёння Мінскі завод вінаградных він экспартуе сваю прадукцыю ў 20 краін свету. "ХарчЭкспа" - гэта шанец для беларускай кампаніі пашырыць рынкі збыту. Вышэйшая ўзнагарода форуму ў Маскве пацвярджае, што айчынны прадукт здольны скласці канкурэнцыю вядучым сусветным брэндам.