Беларуская дэлегацыя пачала перамовы на форуме "Адзін пояс і адзін шлях" у Пекіне

24 апреля 2019

На палях міжнароднага форуму беларуская дэлегацыя ўжо пачала перамовы. Перад пачаткам рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі сёння падпісаны пакет дамоўленасцяў. Сярод іх пагадненні, дагаворы і мемарандумы ў сферы медыцыны, адукацыі, стварэння сумесных вытворчасцяў і інвестыцый. На аднаго рэзідэнта ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" стала больш. Заключаны дагавор з электратэхналагічнай кампаніяй "КорхэлмБел". Акрамя таго, аб намеры ўступіць у індустрыяльны парк заявіла яшчэ адна кітайская кампанія - падпісана адпаведнае пагадненне.

Сёння ж у Пекіне бакі дамовіліся, што Кітай дасць нашай краіне 100 мільёнаў еўра для развіцця эканомікі. У цэлым на гэтым тыдні плануецца падпісаць больш за 20 дакументаў. Адзін з іх адкрые рынак паслуг для беларускіх аўтаперавозчыкаў у Паднябеснай. Па выніках мінулага года кітайскія інвестыцыі ў нашу рэспубліку на чыстай аснове выраслі ў 3 разы. Сума склала каля 120 мільёнаў долараў. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу расказаў пасол Беларусі ў Кітаі. 

Аб перспектывах беларуска-кітайскага партнёрства, аб пераходзе ад крэдытнага супрацоўніцтва да інвестыцыйнага, а таксама аб сумесных праектах у эканоміцы і адукацыі. Актуальнае інтэрв'ю з Кірылам Рудым глядзіце сёння вечарам на "Беларусь 1".