БелАЗ выйграў тэндар на пастаўку 96 самазвалаў у Індыю

27 августа 2020
Флагман сусветнай кар'ернай флатыліі - БелАЗ - мала таго што працягвае працаваць у звыклым рэжыме, але і пашырае рынкі збыту. Найбуйнейшае прадпрыемства выйграла тэндар  на пастаўку самазвалаў у Індыю, апярэдзіўшы японцаў і амерыканцаў. Размова ідзе пра 96 адзінак тэхнікі - гэта цяжкія кар'ерныя самазвалы класа 220 тон. Пастаўка расцягнецца на 2 гады. Да канца гэтага БелАЗ адгрузіць у Індыю 12 машын, а ў наступным - астатнюю частку. Агульная сума кантракта перавышае 300 мільёнаў долараў. Дарэчы, БелАЗ зараз завяршае выкананне папярэдняга буйнога кантракта з Індыяй на пастаўку 77 машын.