БелАЗ у незвычайным дызайнерскім афармленні прэзентавалі ў Жодзіне

27 августа 2019
Аўтамабільная прэм'ера! БелАЗ у незвычайным дызайнерскім афармленні сёння прэзентавалі ў Жодзіне. Над танкавым камуфляжам працавала крэатыўная група з пяці чалавек (прафесійныя мастакі і супрацоўнікі прадпрыемства). Вага гіганта - 90 тон. Убачыць унікальны ўзор можа кожны. Для гэтага будуць праводзіцца спецыяльныя экскурсіі па цэхах завода.

Адзначым, БелАЗ у яркі камуфляж супрацоўнікі прадпрыемства "пераапранулі"  спецыяльна да Дня танкіста. Прэзентуюць яго на фестывалі ў парку Перамогі 15 верасня.