Беларусь чакае яшчэ два танкеры нафты

20 февраля 2020
Беларусь чакае два танкеры нафты. Яе перавалка пройдзе ў Клайпедзе. Пра гэта паведамляе Белнафтахім. Экспарцёр паліва, а таксама іншыя дэталі пакуль не раскрываюцца. Паводле інфармацыі літоўскіх СМІ, чакаецца, што ў сакавіку танкеры павінны даставіць па 85 тысяч тон нафты. Адзначым, у студзені наша краіна ўжо атрымала праз літоўскі порт 86 тон нарвежскай нафты для перапрацоўкі ў ААТ "Нафтан".