Беларусь зацікаўлена нарошчваць супрацоўніцтва з Microsoft

17 мая 2018
Сёння ва ўрадзе прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў абмеркаваў перспектывы з прадстаўніком IT-гіганта Евангеласам Крысафідзісам. Кіраўнік дэпартамента па стратэгічным супрацоўніцтве з урадамі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Microsoft у нашай краіне не ўпершыню. Ён добра знаёмы з дасягненнямі беларускай IT-школы. Але магчымасці развіваць кантакты і пераймаць сусветны вопыт куды шырэйшыя. Партнёры акрэслілі шэраг кірункаў сумеснай працы, у тым ліку нарматыўнага характару. Гэта дазволіць хутчэй стварыць лічбавую эканоміку, курс на якую ўзяты летась.