Беларусь у поўнай меры ўсведамляе адказнасць за бяспеку АЭС, якая будуецца

20 января 2017

Беларусь у поўнай меры ўсведамляе адказнасць за бяспеку АЭС, якая будуецца, і ўлічыла ўсе знешнія пагрозы пры праектаванні станцыі. З такой заявай выступіў кіраўнік дэпартамента па ядзернай бяспецы МАГАТЭ Гжэгаш Ржэнткоўскі. Ён падвёў папярэднія вынікі працы так званай місіі SEED. На працягу тыдня яна займалася ацэнкай устойлівасці астравецкай пляцоўкі і сістэм БелАЭС з улікам і постфукусімскага вопыту.

Гжэгаш Ржэнткоўскі, кіраўнік дэпартамента па ядзернай бяспецы МАГАТЭ: "У рамках прадмета працы дадзенай місіі МАГАТЭ прыйшло да высновы, што ў працэсе праектавання станцыі беларускія ўлады належным чынам прынялі да ўвагі ўсе знешнія фактары, якія могуць уяўляць пагрозу БелАЭС. Наша місія таксама зрабіла шэраг прапаноў, што датычацца падрыхтоўкі да наступнага этапа ліцэнзавання Беларускай АЭС".

Выніковы даклад місіі SEED будзе падрыхтаваны на працягу трох месяцаў. Пры гэтым эксперты МАГАТЭ віталі намер нашай краіны размясціць дакумент у адкрытым доступе.