Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

1 сентября 2015

Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Зараз стаўка крыху больш за 109 долараў за тону. Для бензіну яе памер складзе каля 85 долараў, для дызпаліва - амаль 52,5 долара за тону. Нагадаем, стаўкі вывазных мытных пошлін раней зніжаліся 1 ліпеня.