Беларускія дэпутаты ў першым чытанні прынялі законапраект аб амністыі

15 мая 2014

Беларускія дэпутаты ў першым чытанні прынялі законапраект аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дакумент асабіста ініцыіраваны Прэзідэнтам Беларусі. Адпаведны законапраект Аляксандр Лукашэнка ўнёс у парламент 21 красавіка. Паводле папярэдніх звестак, з папраўчых устаноў Беларусі на волю могуць выйсці каля 2700 чалавек.