Беларусь правяла аптымізацыю сваіх загранустаноў у адпаведнасці са знешнеэканамічнымі прыярытэтамі

9 июля 2013

Гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі падчас семінара кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў нашай краіны. Уладзімір Макей адзначыў, што краіна не адмаўляецца ад сваіх традыцыйных рынкаў. Гэта і Расія, і краіны Еўрапейскага саюза. Але існуе неабходнасць пашыраць сваю прысутнасць на тых рынках, дзе Беларусь раней не працавала. А гэта рынкі Паўднёва-Усходняй Азіі, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі.


Штогадовы семінар кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі падоўжыцца ў Акадэміі кіравання да 12 ліпеня.