Беларусь прэзентуе сваю прадукцыю ў Пакістане

10 апреля 2017

Упершыню краіны правядуць сельскагаспадарчы форум. У Ісламабад сёння накіруецца спікер ніжняй палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка і прадстаўнічая дэлегацыя дзелавых колаў. Запланаваны сустрэчы на вышэйшым узроўні, у парламенце і з кіраўнікамі шэрагу міністэрстваў. Пакістан - важны і перспектыўны партнёр нашай краіны ў Паўднёвай Азіі. Па выніках 2016 года двухбаковы тавараабарот склаў больш чым 63 мільёны долараў. Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва дзвюх краін уключае больш чым 70 пагадненняў у розных сферах, у тым ліку ў эканоміцы.