Беларусь плануе нарасціць экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі на адзін мільярд долараў

18 июля 2017

Беларусь сёлета плануе нарасціць экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі на адзін мільярд долараў. Пра гэта сёння паведаміў старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях перад пачаткам прэзентацыі агляду інавацыйнага развіцця краіны, падрыхтаванага сумесна з Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН. Адзначым, летась экспарт перавысіў планавае значэнне і склаў каля 10 мільярдаў долараў.

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі: 

"Беларусь стварае стратэгію развіцця эканомікі на аснове інавацый. У нас дзейнічае трэцяя Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця. Нам ужо многае атрымалася. У нашых навукоўцаў няма так званага права на рызыку. Зараз усе дзяржаўныя грошы павінны на 100% быць апраўданыя. Але не заўсёды можна гарантаваць поспех. Тут нам эксперты робяць заўвагу, што мы павінны пачаць фінансаваць рызыкоўныя праекты. Сёлета прынята рашэнне 20% фінансавання, якое вылучаецца на дзяржаўныя навукова-тэхнічныя праграмы, накіроўваць на рызыкоўныя праекты".

У аглядзе інавацыйнага развіцця Беларусі адзначаныя і дасягненні краіны. Аднак эксперты паказваюць на неабходнасць развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва, рыначных сістэм фінансавання.