Беларусь плануе да 2020 года павялічыць прыбыткі ад транзіту да паўтара мільярда долараў

12 июля 2016

Такія задачы прапісаныя ў праекце праграмы развіцця лагістычнай сістэмы на наступную пяцігодку.

Дакумент абмяркоўвалі сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. У апошні час прыбыткі Беларусі ад транзіту памяншаліся. Прычына ў антырасійскіх санкцыях: паніжэнне гандлю нашай суседкі з Еўрасаюзам адразу негатыўна адбілася і на нашых дарогах. Асаблівую ўвагу ў дакуменце надалі развіццю лагістычных цэнтраў - павялічаць не толькі іх агульную плошчу, але і аб'ём лагістычных паслуг. Усё з галоўнай мэтай - максімальна выкарыстаць транзітны патэнцыял Беларусі.

Анатоль Сівак, Міністр транспарту і камунікацый Беларусі: "Па кожным відзе транспарту будуць свае падыходы. Напрыклад, чыгуначны транспарт будзе развівацца з улікам перавозак грузаў паміж Кітаем і Еўропай. Сёлета мы выйдзем на перавозку 78 000 кантэйнераў. Гэта значыць, што ў сярэднім праз краіну будуць праходзіць два такія цягнікі за суткі. А яшчэ 4 гады таму быў толькі адзін цягнік за тыдзень".

З улікам гэтага Беларусь мае намер працаваць з суседнімі краінамі, каб грузы праз мяжу афармляліся хутчэй. Таксама праект праграмы прадугледжвае скарачэнне колькасці транспартных дакументаў для міжнародных аўтаперавозак, больш шырокае выкарыстанне электроннага дакументазвароту.