Беларусь забяспечана насеннем цукровых буракоў на 100 %

6 апреля 2022
У Беларусі працягваецца пасяўная. Некаторыя карэктывы ўнесла надвор'е. І гэты дадатковы час, каб яшчэ раз усё пераправерыць перад выхадам на поле. Сяўба зерневых і зернебабовых культур на 80 % забяспечана айчынным насеннем, а азімае жыта - на 90.

Як паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, добрыя вынікі селекцыя паказвае і падчас сяўбы азімага рапсу. Што датычыцца цукровых буракоў - Беларусь забяспечана гэтым насеннем на 100 %.

Як адзначылі ў ведамстве, сяўба праведзена ўжо на 30 % плошчаў. Паралельна закупляюцца неабходныя сродкі аховы раслін. Узровень гатоўнасці тэхнікі - 95 %.