Беларусь на 36 месцы сярод 113 краін - забяспечанасць сваімі прадуктамі на 94 %

10 июля 2022

Беларускі  ўраджай  - гэта не толькі пра  паесці, але і як сябе апрануць. Сёння ўсе гэтыя патрэбнасці можна закрыць на месцы, не гледзячы за мяжу. Ці магла пайсці іншым, залежным шляхам развіцця наша краіна ў самым пачатку? Безумоўна! Забяспечваць дзяржаву за кошт уласных рэсурсаў або з дапамогай імпарту? Такая дылема навісала пасля развалу Савецкага Саюза. 

Было вельмі няпроста. Разбурэнне СССР пазбавіла Беларусь практычна ўсяго - угнаенняў, сельгастэхнікі і паліва для яе, селекцыі. Прадукты харчавання давялося максімальна закупляць за мяжой. Менавіта тады, у самым пачатку сваёй незалежнасці, Беларусь бярэ арыенцір на ўласны патэнцыял. Пяць этапаў, кожны з якіх рэалізоўваўся на аснове мэтавых дзяржпраграм. Вераніка Бута ў рубрыцы "Кантэкст" прасачыла ўвесь шлях (відэа).