Беларусь і Удмуртыя плануюць павялічыць тавараабарот

26 февраля 2020
Іжэўск і Мінск на траціну павялічаць тавараабарот сёлета. Пра гэта бакі заявілі на дзелавым форуме "Дні Удмуртыі". У Беларусь прыбыло больш за 60 бізнесменаў. Яны абмеркавалі перспектыўныя і ўзаемавыгадныя праекты ў сферах дрэваапрацоўкі, будаўніцтва, аховы здароўя і прамысловасці.

Аляксандр Свінін, першы намеснік старшыні ўрада Удмурцкай Рэспублікі Расіі: "Мы за год закупляем каля 140 трактароў МТЗ, напрыклад. Мы калегам прапаноўваем пашырыць лінейку паставак. Удмурцкая Рэспубліка за кошт сваіх рэгіянальных грошай субсідзіруе куплю нашымі сельгасвытворцамі мінскіх трактароў, і мы гатовыя аб'ёмы гэтых паставак нарошчваць і чакаем тут прапаноў ад калег".

За апошнія тры гады тавараабарот Беларусі і Удмуртыі павялічыўся ўдвая і наблізіўся да 45 мільёнаў долараў.