Беларусь і Расія павялічаць узаемную перавозку грузаў чыгуначным транспартам

29 ноября 2013
Для гэтага наша краіна прэзентавала ў Маскве транзітны патэнцыял. Калегаў з Расіі, а таксама грузаўладальнікаў і экспедытараў пазнаёмілі з тарыфнай палітыкай Беларускай чыгункі на наступны год і новай стратэгіяй развіцця перавозак. Сёння галоўнай задачай і беларускія, і расійскія чыгуначнікі бачаць прыцягненне дадатковых аб'ёмаў грузаў.

У Беларусі да канца наступнага года рэалізуецца маштабны інвестпраект па электрыфікацыі чыгуначных ліній на ўчастку Гомель-Жлобін-Асіповічы, а таксама абнаўленне парку грузавых вагонаў і сучасных электравозаў.