Беларусь і Мардовія могуць стварыць сумесную зборачную вытворчасць грузавой тэхнікі

13 марта 2014
Камерцыйную прапанову Мінскаму аўтамабільнаму заводу сёння зрабіў кіраўнік аўтаномнай рэспублікі Уладзімір Волкаў. Самаразгружальныя цягачы і камунальныя машыны плануюць збіраць у Саранску - на заводзе аўтасамазвалаў. Зрэшты, традыцыйным пастаўкам грузавой тэхнікі ў Мардовію новая вытворчасць не пашкодзіць, а наадварот закупкі нашых МАЗаў дэлегацыя мае намер толькі нарошчваць. Летась завод паставіў у расійскі рэгіён 24 грузавыя аўтамабілі больш чым на 1,5 мільёна долараў - у 2014-м гэтую лічбу паднімуць да 2 мільёнаў. Тое ж самае датычыцца і пасажырскага транспарту.
Мінскі аўтамабільны завод паспяхова гандлюе з Мардовіяй ужо больш як пяць гадоў. Зараз у гэтым рэгіёне працуюць як мінімум 2,5 тысячы грузавых аўтамабіляў, а ў Саранску курсіруе не менш за 30 аўтобусаў.