Беларусь і Малдова нацэленыя на пошук новых шляхоў для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва

16 июля 2015

У прыватнасці, на стварэнне сумесных кампаній па вытворчасці дарожнай, камунальнай і будаўнічай тэхнікі. Аб гэтым заявілі сёння на бізнес-форуме ў Мінску. Гаворка ідзе аб супрацоўніцтве з нашым МАЗам і "Амкадорам". Цікавяць праекты ў сферы інфармацыйных тэхналогій і энергетыцы.

Ганна Бабін, прадстаўнік СП Kepamin Grup, Малдова: "Сёння мы будзем заключаць кантракт яшчэ з адным прадпрыемствам - гэта "Белюкс" у галіне вытворчасці мэблі для ванных пакояў, і мы пачынаем наша супрацоўніцтва. Я мяркую, што яно будзе таксама паспяхова, як з "Керамінам". Маем некалькі праектаў з Пінскдрэвам, будзем весці перамовы, таксама спадзяемся і з іншымі кампаніямі".

Удзельнікі бізнес-форуму знаёмяцца з гандлёва-эканамічным патэнцыялам Беларусі і Малдовы, асноўнымі пытаннямі мытнага рэгулявання і ўмовамі ўзаемнага гандлю.