Беларусь і Італія наладжваюць супрацоўніцтва

4 октября 2022
Італьянскі бізнес зацікаўлены ва ўмацаванні супрацоўніцтва з беларускімі кампаніямі, нягледзячы на няпросты геапалітычны фон. Перспектывы гандлёва-эканамічнага партнёрства 4 кастрычніка абмеркавалі ў МАРГ на сустрэчы з кіраўніцтвам аднаго з буйных гандлёвых дамоў Італіі. На парадку пастаўкі харчовага крытычнага імпарту ў нашу краіну, вытворчасць прадуктаў харчавання па італьянскіх тэхналогіях, развіццё рэстараннага бізнесу. Кантакты па лініі Беларусь - Італія заўсёды былі моцнымі, адзначана на сустрэчы. І нават сёння еўрапейскі бізнес не адварочваецца ад разумных прапаноў з беларускага боку.   

Міністр адзначыў: аслабленне еўра сёння на руку пры закупах тавараў крытычнага імпарту з еўразоны. З гэтай мэтай бакі таксама правядуць шэраг перамоў.